21 февраля 2024 г.

Акцыя "Гавары са мной па -беларуску"

Вучнямі кадэцкага 10 "Б" класа была арганізавана і праведзена акцыя "Гавары са мной па -беларуску".Падчас акцыі дзецям і дарослым прапанавалася выказаць шчырыя словы-пажаданні роднай мове, праверыць свае здольнасці ў чытанні беларускіх скарагаворак, паслухаць цудоўныя вершы і песні на беларускай мове, пазнаёміцца з беларускамоўнай лексікай.