“Хто забыў сваіх продкаў – сябе згубіў, хто забыў сваю мову – усё згубіў”, — пісаў Уладзімір Караткевіч.
21 лютага 2024 года — Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Ліды” быў праведзены абласны дыктант “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”. За партамі працавалі і педагогі, і вучні, і работнікі школы. Работа аб’яднала дзяцей і дарослых пачуццём гонару за гераічную і слаўную гісторыю нашага краю.